Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Акцыя "Падзяліся цяплом сваім".

Дата: 1 октября 2019 в 20:10
Автор: Кулеш С. И.
198 просмотров

 1 кастрычніка ў рамках Дня пажылых людзей у нашай установе прайшла валанцёрская акцыя "Падзяліся цяплом сваім". Валанцёрскі атрад сумесна з членамі БРСМ павіншавалі ветэранаў працы са святам і прапанавалі сваю дапамогу.
   Дзень пажылога чалавека - гэта дзень бясконца дарагіх нам людзей - нашых мам і тат, бабуль і дзядуль. Гэта дзень чалавечай мудрасці, шчодрасці - якасцей,якімі надзелены людзі, якія маюць за плячамі вялікі жыццёвы вопыт, якія прайшлі войны і перажылі эканамічныя нягоды.
   У нашых сілах зрабіць жыццё гэтых людзей лепшым, напоўніць яго цяплом і святлом. Гэта вельмі важна - не пакінуць састарэлых адных са сваімі праблемамі, аказаць ім рэальную дапамогу, падтрымаць добрым словам. 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.