Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

15 мая - Сусветны дзень сям'і

Дата: 14 мая 2017 в 23:28
Автор: Кулеш С. И.
446 просмотров

15 мая адзначаўся Міжнародны дзень сям’і. У календары знамянальных датаў гэта асаблівы дзень – свята радасці, перамог і адчування надзейнасці блізкага чалавека. Менавіта ў сям’і дзіця ўпершыню адчувае глыбокую радасць ад бацькоўскай любові, якая сагравае. Гэта з’яўляецца залогам яго ўпэўненага ўступлення ў вялікае складанае жыццё. Тут ён вучыцца бачыць цудоўнае і спасцігаць сакрэты стасункаў паміж людзьмі.

Асноўнае прызначэнне сям’і – выгадаваць дзяцей, даць ім добрую адукацыю, дапамагчы вызначыцца ў няпростым свеце чалавечых адносінаў. І вельмі важна, каб сям’я была трывалай. Першы крок да яе стварэння – усведамленне таго, што вы сапраўды знайшлі таго чалавека, з якім хочаце правесці ўсё жыццё, наступны этап – вяселле. І вось у вас ужо амаль паўнацэнная сям’я, засталося толькі займець дзяцей.

    Устанаўленне Міжнароднага дня сям’і было выклікана заклапочанасцю сусветнага таварыства сучасным становішчам сям’і, а таксама яе значэннем у жыцці грамадства і выхаванні падрастаючага пакалення. Сям’я як асноўны элемент грамадства была і застаецца захавальніцай чалавечых каштоўнасцяў, культуры і гістарычнай пераемнасці пакаленняў, фактарам стабільнасці і развіцця. Дзякуючы сям’і, развіваецца і робіцца мацнейшай дзяржава, расце дабрабыт народа.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.