Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Да 100-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Андрэя Макаёнка

Дата: 11 ноября 2020 в 22:33, Обновлено 12 ноября 2020 в 22:40
Автор: Кулеш С. И.
100 просмотров

12 лістапада спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння беларускага драматурга, сцэнарыста, перакладчыка, грамадскага дзеяча Андрэя Макаёнка.

Нарадзіўся Андрэй Ягоравіч у в. Бopxaў Рaгaчoўcкaгa paёнa. Скoнчыў Жypaвiцкyю cяpэднюю шкoлy. Удзeльнiчaў y Bялiкaй Айчыннaй вaйнe, быў цяжка паранены.

Пачаў друкавацца з 1946 года. Аўтар аднаактовых п’ес «Перад сустрэчай» (1950), «Жыццё патрабуе» (1950), «Аксеніна цялушка» (1951), «Крымінальная справа» (1951), «Першае пытанне» (1952). Напісаў шмат сатырычных камедый. Сярод іх – «Выбачайце, калі ласка», якая ўбачыла свет у 1953 годзе і мела неверагодны поспех. Пасля трыумфу Макаёнак пакінуў журналістыку і цалкам прысвяціў сябе літаратурнай дзейнасці. Толькі ў 1966–1978 гадах ён згадзіўся на пасаду галоўнага рэдактара часопіса «Нёман», таму што яна дазваляла спрыяць папулярызацыі сучаснай беларускай літаратуры.

У розныя гады драматургам былі напісаны сатырычныя камедыі «Каб людзі не журыліся» (1957), «Лявоніха на арбіце» (1961), «Таблетку пад язык» (1972), «Святая прастата» (1974), сентыментальны фельетон «Верачка», трагікамедыі «Зацюканы апостал» (1969), «Трыбунал» (1970), «Пагарэльцы» (1980), «Дыхайце эканомна» (1982). Выйшлі зборнікі п’ес «Перад сустрэчай. Жыццё патрабуе» (1951), «Камедыі» (1961), «П’есы» (1974), «Кінасцэнарыі» (1989) і інш.

Андрэй Макаёнак – аўтар кінааповесці «Твой хлеб» (1956), кінасцэнарыяў мастацкіх фільмаў «Шчасце трэба берагчы» (па матывах аповесці А. Кулакоўскага «Нявестка», 1958), «Рагаты бастыён» (па п’есе «Лявоніха на арбіце», 1964), «Пасля кірмашу» (па матывах п’есы Янкі Купалы «Паўлінка», 1972), дакументальных фільмаў «У адзінай сям’і» (1957), «Кандрат Крапіва» (1961).

Пераклаў на беларускую мову п’есы Л. Зорына «Дабракі», «Я, бабуся, Іліко і Іларыён» Н. Думбадзе і Г. Лордкіпанідзе, «Чацвёрты» К. Сіманава і інш.

А. Я. Макаёнак узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Знак Пашаны», Кастрычніцкай Рэвалюцыі і шматлікімі медалямі, а таксама званнем «Народны пісьменнік БССР». Макаёнак з'яўляецца лаўрэатам Літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы і Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа.

Імем Андрэя Макаёнка названы вуліцы ў Мінску і Гомелі, а на радзіме, у Журавічах, у 1982 годзе ў гонар народнага пісьменніка адкрыты помнік. Імя А. Макаёнка прысвоена Гродзенскай цэнтральнай бібліятэцы і Журавіцкай сярэдняй школе Рагачоўскага раёна.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.