Навіны. 6-ы школьны дзень
Зараз падчас летніх вакацый, калі дзеці з'язджаюць да бабуль і дзядулям у вёску, на дачы трэба асаблівую ўвагу звярнуць на свавольства дзяцей з агнём.
У перыяд з 20 па 27 мая 2017 года ва ўстановах адукацыі краіны праводзіцца традыцыйны рэспубліканскі Тыдзень турызму і краязнаўства для дзяцей і моладзі
Міжнародны дзень музеяў адзначаецца 18 мая больш чым у 150 краінах, пачынаючы з 1978 года. Прынята лічыць, што праз музеі грамадства выказвае сваё стаўленне да гісторыка-культурнай спадчыны, і з гэтым цяжка не пагадзіцца. Збіраючы і захоўваючы помнікі матэрыяльнай і духоўнай культуры, музеі вядуць вялікую навукова-асветніцкую і адукацыйна-выхаваўчую работу. Кожны год свята мае сваю пэўную тэму, прысвечаную пытанням музейнай дзейнасці.
Алена ўзнагароджана граматай удзельніка абласнога фестывалю "Жадаю быць педагогам" за актыўны удзел у міні-рэканструкцыі "Гісторыя развіцця школы".
Жадаем далейшых перамог!!!
15 мая адзначаўся Міжнародны дзень сям’і. У календары знамянальных датаў гэта асаблівы дзень – свята радасці, перамог і адчування надзейнасці блізкага чалавека. Менавіта ў сям’і дзіця ўпершыню адчувае глыбокую радасць ад бацькоўскай любові, якая сагравае. Гэта з’яўляецца залогам яго ўпэўненага ўступлення ў вялікае складанае жыццё. Тут ён вучыцца бачыць цудоўнае і спасцігаць сакрэты стасункаў паміж людзьмі.
У кожнай дзяржавы ёсць свае галоўныя атрыбуты самабытнасці і незалежнасці, якія ўвасабляюць гісторыка-культурную спадчыну народа, падкрэсліваюць нацыянальны дух і годнасць грамадзян. У адпаведнасці з артыкулам 19 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь сімваламі Рэспублікі Беларусь як суверэннай дзяржавы з’яўляюцца Дзяржаўны сцяг, Дзяржаўны герб і Дзяржаўны гімн.
Дзень міжнароднай салідарнасці працоўных 1 мая адзначаюць больш чым у 140 краінах. У незалежнай Беларусі свята працы было заснавана ўказам прэзідэнта ад 26 сакавіка 1998 года.
У адпаведнасці з пунктамі 2 артыкулы 159 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, 94 раздзелу 7 Палажэнне аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджанай пастановай Міністэрствы адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20 снежня 2011 года № 283, і ў мэтах удасканалення арганізацыі працы па прыёме навучэнцаў у першыя класы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі прыём дакументаў у 1-е класы будзе здзяйсняцца з 2 чэрвеня 2017 года па 28 жніўня 2017 года.
Далей...
З 17 па 21 красавіка 2017 года праходзіць прафілактычная інфармацыйна - прапагандысцкай акцыя "Гомельшчына - за здаровы вобраз жыцця" (накіраваная на прафілактыку хвароб сістэмы кровазвароту).
У суботу, 15 красавіка 2017 года, наша школа сустракалася з вучнямі Дзяржаўнай установы адукацыі “Брынёўскі дзіцячы сад - сярэдняя школа” з акцыяй перадачы Весніка “Мы вы біраем-нас выбіраюць”. Усім вельмі спадабалася. Дзякуй удзельнікам за праведзены разам час!!!
11 красавіка 2017 года нашы вучні (Ганусевіч Максім, Шуберт Юлія і Мароз Анастасія) прынялі ўдзел у абласной краяведчай алімпіядзе, якая прысвечана Году навукі ў Беларусі. Яны занялі 3 месца ў трэцім туры (этнаграфічным) алімпіяды. Віншуем з перамогай і жадаем далейшых поспехаў!!!!
З мэтай папярэджання пажараў і згубы людзей ад іх у жыллёвым фондзе на тэрыторыі Петрыкаўскага райвыканкама праводзіцца з 3 па 28 красавіка 2017года раённая пажарна-прафілактычная акцыя " За бяспеку разам!"
8 красавіка 2017 года прайшоў раённы суботнік. Работнікі школы працавалі на тэрыторыі школы па разборцы старага будынка і дапамаглі убраць смецце на могілках. Дзякуй усім за ўдзел!!!