Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Рэспубліканская акцыя "Бяспечны Новы год"

Дата: 11 декабря 2016 в 09:31, Обновлено 19 декабря 2016 в 09:34
Автор: Кулеш С. И.
398 просмотров

З мэтай папярэджання пажараў і траўм у выніку парушэння правілаў пажарнай бяспекі пры падрыхтоўцы да святаў і неасцярожнага абыходжання з піратэхнічнымі вырабамі па 30 снежня праходзіць рэспубліканская акцыя “Бяспечны Новы год”.
Яна складаецца з чатырох этапаў. На першым з іх супрацоўнікі РАНС з інфармацыйнай праграмай ужо наведалі раённыя Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
На другім, які пройдзе па 20 снежня, выратавальнікі адправяцца ў агульнаадукацыйныя ўстановы і дамы сямейнага тыпу, каб праз розныя віктарыны і гульні расказаць дзецям аб асноўных правілах бяспекі.
На трэцім (з 21 па 27 снежня) яны сустрэнуцца ў месцах продажу піратэхнічных вырабаў, а таксама з юнымі пацыентамі дзіцячага аддзялення ЦРБ.
На заключным, чацвёртым этапе, які пройдзе з 28 па 30 снежня, аб бяспечных паводзінах падчас навагодніх святаў выратавальнікі пагутараць з пасажырамі рэйсавых аўтобусаў і работнікамі аўтавакзала.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.