Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Правы дзіцяці ў Беларусі

Дата: 16 мая 2021 в 22:48, Обновлено 27 мая 2021 в 22:50
Автор: Кулеш С. И.
170 просмотров

Правы дзіцяці ў Беларусі
Правы чалавека – гэта правы, якія забяспечваюць абарону годнасці і свабоды кожнага асобнага чалавека незалежна ад яго нацыянальнасці, месцапражывання, полу, этнічнай прыналежнасці, колеру скуры, рэлігіі, мовы або любых іншых прыкмет, якія гарантуюць людзям паўнацэннае жыццё ў грамадстве, кожнаму даюць магчымасць раскрыцца як асобе. Важнейшым дакументам у галіне правоў чалавека з'яўляецца Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека.
Рэспубліка Беларусь з першых дзён абвяшчэння незалежнасці заявіла аб прыхільнасці да норм міжнароднага права і аб тым, што суверэнітэт краіны аб'яўлены ў імя свабоднага развіцця і дабрабыту кожнага грамадзяніна.
Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека прадугледжвае роўнасць і свабоду ўсіх людзей з моманту іх нараджэння. Аднак маленькія дзеці абмежаваны ў правах: яны шмат чаго не ведаюць, не маюць жыццёвага вопыту і не могуць несці паўнацэнную адказнасць за свае ўчынкі. Чым старэйшым становіцца дзіця, тым больш асабістых правоў і асабістай адказнасці яно набывае.
Да пэўнага ўзросту інтарэсы дзяцей абараняюць бацькі або апекуны. Яны нясуць адказнасць за жыццё і здароўе дзіцяці.
Калі размова ідзе аб правах дзіцяці, то маюцца на ўвазе ў першую чаргу яго правы як асобы. Дзіця, як любы чалавек, мае права на паважлівае стаўленне, дастойнае існаванне і развіццё сваіх здольнасцей.
Дзіця мае права:
на жыллё;
на жыццё і здаровае развіццё;
на асаблівы клопат пры абмежаваных магчымасцях;
на роўныя правы незалежна ад нацыянальнасці, полу і рэлігіі;
на адукацыю;
на сям’ю;
на імя, грамадзянства, захаванне сваёй індывідуальнасці;
на карыстанне роднай мовай;
на ўласнае меркаванне і права свабодна выказваць яго;
на ахову здароўя і сацыяльнае забеспячэнне;
на карыснае і якаснае харчаванне;
на адпачынак і вольны час, удзел у гульнях, культурным жыцці, займанне мастацтвам;
на абарону ад эканамічнай эксплуатацыі;
на абарону ад жорсткага абыходжання;
на абарону ад усіх форм сексуальнай эксплуатацыі.
У 1989 годзе на Генеральнай Асамблеі ААН была прынята Канвенцыя аб правах дзіцяці. У ёй замацаваны міжнародна прызнаныя правы дзяцей. У аснове Канвенцыі - чатыры агульныя прынцыпы, пры выкананні якіх кожнае дзіця зможа развівацца гарманічна і рэалізоўваць свае здольнасці. Рэспубліка Беларусь таксама далучылася да гэтай Канвенцыі.
Агульныя прынцыпы Канвенцыі аб правах дзіцяці
Свабода ад дыскрымінацыі
Дзеці рознага полу і ўзросту маюць розныя інтарэсы і патрэбнасці, але ўсе яны надзелены аднолькавымі правамі і павінны мець роўнае абыходжанне незалежна ад полу, нацыянальнасці, паходжання, стану здароўя.
Найлепшае забеспячэнне інтарэсаў дзіцяці
Прымаючы рашэнні і плануючы свае дзеянні, дарослыя заўсёды павінны ўлічваць інтарэсы дзіцяці. Гэты прынцып датычыцца сям'і, органаў улады, судоў, дзяржаўных і прыватных інстытутаў.
Правы дзіцяці на жыццё і развіццё
Бацькі абавязаны рабіць усё магчымае, каб дзіця магло нармальна развівацца і рэалізоўваць свае здольнасці. Дзяржава прапануе бацькам разнастайную дапамогу і падтрымку. Калі, нягледзячы на дапамогу дзяржавы, бацькі не могуць забяспечыць дзіцяці неабходныя ўмовы, дзяржава бярэ гэты абавязак на сябе.
Паважанне поглядаў дзіцяці
У любых пытаннях, якія датычацца дзіцяці, неабходна прыслухоўвацца да яго, улічваць яго меркаванне, а не проста прымаць рашэнне за яго, няхай нават у яго інтарэсах. Гэты прынцып трэба захоўваць ва ўсіх аспектах жыцця дзіцяці.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.