Навіны. 6-ы школьны дзень
У суботу 08.04.2017 года прайшлі наступныя мерапрыемствы: працавалі заняткі па інтарэсах па графіку; работалі камп'ютарны і чытальны залы; працоўны дэсант “Мы за чыстае сяло”; прафілактыка правапарушэнняў “Школа без злачынстваў”; Дзень здароўя “Моладзь супраць курэння”; Акцыя-эстафета "Мы выбіраем - мы дзейнічаем!"; індывідуальная работа з вучнямі па падрыхтоўцы да алімпіяды і ЦТ.
Вялікае дзякуй усім вучням за ўдзел у праведзеных мерапрыемствах.
У суботу, 8 красавіка 2017 года, наша школа ездзіла ў Дзяржаўную установу адукацыі “Чалюшчавіцкая сярэдняя школа” з акцыяй перадачы Весніка “Мы вы біраем-нас выбіраюць”. Вучням вельмі спадабалася. Дзякуй усім хто прыняў удзел і за цёплы прыём.
7 красавіка ў СДК "Курыцічы" адбыўся канцэрт "Радасць творчасці". Разам з супрацоўнікамі СДК прынялі ўдзел вучні (Герасіменка Вольга, Герасіменка Алена, Бедрый Дзіана) і настаўнікі (Кулеш С.І., Картыннік Н.А.) нашай школы. Канцэртную праграму дапамаглі правесці і супрацоўнікі Муляраўскага СДК. Вялікае дзякуй усім удзельнікам канцэрта і гледачам!!!
1 ступені - Ганусевіч Алена Васільеўна 7 клас – геаграфія;
1 ступені - Ганусевіч Максім Васільевіч 9 клас – нямецкая мова;
2 ступені - Зубарь Дзмітрый Аляксандравіч 8 клас – працоўнае навучанне;
2 ступені - Налецька Арцём Сяргеевіч 6 клас – працоўнае навучанне;
2 ступені - Піскун Анастасія Мікалаеўна 6 клас – нямецкая мова.
Паважаныя бацькі!
Мы ўсе нясем адказнасць за тое, што адбываецца навокал. Вы самыя блізкія і значныя для дзіцяці людзі. Дзеці спадзяюцца на нас, дарослых, яны цалкам і цалкам давяраюць нам, яны маюць патрэбу ў нашай абароне і ўвазе. Часам для таго, каб прадухіліць трагедыю, дастаткова драбніцы - быць пільнымі да свайго дзіцяці, не праходзіць міма дзяцей, якія засталіся без нагляду дарослых.
Звяртаем вашу ўвагу аб неабходнасці штодзённай карпатлівай працы па фарміраванні ў дзяцей навыкаў бяспекі жыццядзейнасці.
Камісія па справах непаўналетніх Гомельскага аблвыканкама, каб пазбегнуць траўміравання і трагічных выпадкаў гібелі дзяцей, звяртаецца з заклікам быць вельмі ўважлівымі і адказнымі за жыццё уласных і іншых дзяцей! Памятаеце: чужых дзяцей не бывае! Толькі агульнымі намаганнямі можна захаваць самае каштоўнае - жыццё дзіцяці!
У Сусветны дзень здароўя з 10.00 да 12.00 псіхолагі Гомельскага гарадскога цэнтра сацыяльнага абслугоўвання сям'і і дзяцей правядуць прамую тэлефонную лінію па прафілактыцы дэпрэсіі.
Тэлефануйце па тэлефонах: 58-12-73 і 60-13-37.
У гэты жа час можна задаць пытанне псіхолагу на сайце ўстановы gomelsemya.tut.by.
Навукова-метадычная ўстанова «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і ІП «Роберт Бош» ТАА ў Мінску запрашаюць прыняць удзел у адкрытым вочна-дыстанцыйным фестывалі творчых праектаў «Францыск Скарына – друкар, мысляр, творца», накіраваным на развіццё цікавасці да гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі, вучэбнага прадмета «Працоўнае навучанне».
5 красавіка 2017 года ў 18.00 гадзін у раёнам Доме культуры адбудзецца канцэртная праграма беларускай групы "Дразды".
Кошт квітка - 12 руб.
Дыпломам 2 ступені ўзнагароджаны Хаменя Аліна і Плікус Ангеліна, вучні 4 класса з даследчай працай «Пакаёвыя расліны: шкода або карысць?», кіраўнік Зубарь Ганна Пятроўна. Віншуем з перамогай і жадаем далейшых поспехаў!!!
8 красавіка 2017 УА "Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П.Шамякина"
запрашае на Дзень адчыненых дзвярэй.
Месца правядзення - г. Мазыр, вул. Студэнцкая, 28 (корпус №1), аўдыторыя 211
2 места ў завочным конкурсе мультымедыйных прэзентацый "Разам весела крочыць" заняла Хаменя Алина, вучаніца 4 класа (настаўнік Зубар Ганна Пятроўна). Віншуем з перамогай!!!
2 красавіка адзначаецца Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі.
Менавіта ў гэты дзень у 1996 годзе прэзідэнты Расіі і Беларусі Барыс Ельцын і Аляксандр Лукашэнка падпісалі ў Маскве Дагавор "Аб стварэнні Супольнасці Расіі і Беларусі». А ўжо праз год, 2 красавіка 1997 года, быў падпісаны Дагавор "Аб Саюзе Беларусі і Расіі", які даў новы імпульс працэсу ўсёабдымнай інтэгр ацыі дзвюх дзяржаў.
З тых часоў гэты дзень адзначаецца як Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі, праводзіцца мэтанакіраваная работа па будаўніцтву новага саюза.
30 сакавіка адбыўся раённы этап адкрытага абласнога конкурсу даследчых прац і праектаў «Навакольны свет вачамі дзяцей» .
Вучні 4 класа Плікус Ангеліна і Хаменя Аліна (настаўнік Зубар Ганна Пятроўна) занялі 2 месца. Жадаем далейшых поспехаў!!!!
У дні вясенніх канікул аддзел ідэалагічнай працы і па справах моладзі райвыканкама праводзіць культурна-масавае мерапрыемства ў рамках акцыі «Моладзь за здаровы лад жыцця». У праграме мерапрыемства: конкурсы, гульні, моладзевая дыскатэка).
Запрашаем прыняць удзел навучэнцаў 9-11 класаў.
Мерапрыемства адбудзецца 30 сакавіка 2017 гады на базе кінатэатра «Беларусь» г.Петрыкава. Пачатак у 20.00 гадзін.
Уваход – 2 руб.
28 сакавіка адбылася XVII раённая спартакіяда працаўнікоў устаноў адукацыі і арганізацый аддзела адукацыі, спорту і турызму Петрыкаўскага райвыканкама. Наша каманда выйшла ў фінал па настольнаму тэнісу і па перацягванню каната. Жадаем далейшых поспехаў!!!!
З 8 лютага па 28 лютага 2017 гады праводзіўся раённы агляд – конкурс дзіцячай творчасці «Выратавальнікі - вачамі дзяцей» .
Віншуем з перамогай:
Намінацыя "Малюнак" - 2 месца - Ганусевіч Алена, вучаніца 7 класа (настаўнік Ганусевіч А.М.)
Намінацыя "Падзелка" - 2 месца - Бедрый Анастасія, вучаніца 7 класа (настаўнік Герасіменка М.В.)
Намінацыя "Падзелка" - 3 месца Зубар Дзмітрый, вучань 8 класа (настаўнік Зубар С.М.).
Жадаем далейшых поспехаў!!!!!
25 сакавіка прайшоў раённы суботнік. Дзякуй усім, хто прыняў удзел!!!
22 сакавіка перад навучэнцамі выступіў тэатральны калектыў "Лятучы карабель" г. Мазыра з пастаноўкай "Мотя". Навучэнцы атрымалі вялізнае задавальненне.