Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

2 красавіка-Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі

Дата: 1 апреля 2019 в 12:27
Автор: Кулеш С. И.
252 просмотра

2 красавіка адзначаецца Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. Менавіта ў гэты дзень у 1996 годзе прэзідэнты Расіі і Беларусі Барыс Ельцын і Аляксандр Лукашэнка падпісалі ў Маскве Дагавор "Аб стварэнні Супольнасці Расіі і Беларусі». А ўжо праз год, 2 красавіка 1997 года, быў падпісаны Дагавор "Аб Саюзе Беларусі і Расіі", які даў новы імпульс працэсу ўсёабдымнай інтэграцыі дзвюх дзяржаў.

З тых часоў гэты дзень адзначаецца як Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі, праводзіцца мэтанакіраваная работа па будаўніцтву новага саюза.

23 мая 1997 года быў прыняты Статут Саюза Беларусі і Расіі, а 25 снежні 1998 г. прэзідэнты Расіі і Беларусі падпісваюць Дэкларацыю "Аб далейшым яднанні Расеі і Беларусі». У ім кіраўнікі дзяржаў заявілі аб рашучасці працягнуць паэтапны рух да добраахвотнага аб'яднання ў Саюзную дзяржаву пры захаванні нацыянальнага суверэнітэту дзяржаў - удзельніц Саюза.

У гэтых дакументах кіраўнікі дзяржаў цвёрда заявілі аб рашучасці працягнуць паэтапны рух да добраахвотнага аб'яднання ў Саюзную дзяржаву пры захаванні нацыянальнага суверэнітэту дзяржаў-удзельніц Саюза.

У цяперашні час сфарміравана і дзейнічае сістэма органаў Саюзнай дзяржавы. З 2000 года функцыянуюць: Вышэйшы Дзяржаўны Савет, Савет Міністраў і Пастаянны Камітэт Саюзнай дзяржавы. Яны складаюцца з прадстаўнікоў адпаведных рэспубліканскіх і федэральных органаў Беларусі і Расіі, якія перыядычна збіраюцца на паседжанні, дзе разглядаюцца і вырашаюцца пытанні саюзнага будаўніцтва ў адпаведных сферах. Створана і дзейнічае на пастаяннай аснове Тэлерадыёвяшчальная арганізацыя Саюзнай дзяржавы.

За апошнія гады Беларусь і Расія істотна прасунуліся ў фарміраванні адзінай эканамічнай прасторы, забеспячэнні роўнасці правоў грамадзян нашых краін, вырашэнні іншых жыццёва важных пытанняў. У рамках будаўніцтва Саюзнай дзяржавы па фарміраванню Мытнага саюза Беларусі і Расіі з 1 студзеня 2010 года пачаў функцыянаваць Мытны саюз Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Казахстан.

Рэспубліка Беларусь і Расійская Федэрацыя праводзяць узгодненую знешнюю і абаронную палітыку. Цеснае партнёрства дзвюх дзяржаў у барацьбе з міжнародным тэрарызмам, арганізаванай злачыннасцю, іншымі пагрозамі насталага стагоддзя накіравана на стварэнне ўмоў мірнай і годнага жыцця кожнага чалавека.

Сёння Беларусь і Расійская Федэрацыя развіваюць ўзаемавыгадныя эканамічныя сувязі, абменьваюцца дасягненнямі ў адукацыйнай сферы, культуры, навуковай думцы. Сярод асноўных праграм Саюзнай дзяржавы можна вылучыць:

 развіццё дызельнага аўтамабілебудавання;

 павышэнне эфектыўнасці вытворчасці і перапрацоўкі плодаагародніннай прадукцыі на аснове прагрэсіўных тэхналогій і тэхнікі;

 распрацоўка і асваенне ў серыйнай вытворчасці сямейства высокапрадукцыйных вылічальных сістэм і стварэнне праграмна-прыкладных комплексаў на іх аснове;

 стварэнне высокаэфектыўных і біялагічна бяспечных лекавых прэпаратаў новага пакалення на аснове бялкоў чалавека, што атрымліваюцца з малака трансгенных жывёл («БелРасТрансген»);

 ўдасканаленне і развіццё адзінай тэхналогіі атрымання, збору, аналізу і прагнозу, захоўвання і распаўсюджванне гідраметэаралагічнай інфармацыі і дадзеных аб забруджванні прыроднага асяроддзя;

 распрацоўка і выкарыстанне перспектыўных касмічных сродкаў і тэхналогій у інтарэсах эканамічнага і навукова-тэхнічнага развіцця Саюзнай дзяржавы.

Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі - сапраўднае свята для простых людзей. У гэты дзень ва ўстановах адукацыі, культуры, на прадпрыемствах дзвюх дзяржаў праводзяцца розныя мерапрыемствы, якія дапамагаюць, у першую чаргу, моладзі, зразумець сутнасць і неабходнасць Саюзнай дзяржавы:

 ўрачыстыя пасяджэння, у якіх прымаюць удзел прадстаўнікі інтэграцыйных органаў, заканадаўчай і выканаўчай улады, творчай і навуковай інтэлігенцыі, моладзі;

 канцэрты, у якіх выступаюць вядучыя выканаўцы і калектывы з дзвюх краін;

 цырымоніі ўручэння прэмій Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.