Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

8 лютага - Дзень юнага героя-антыфашыста

Дата: 8 февраля 2022 в 12:19, Обновлено 8 февраля 2022 в 19:37
Автор: Кулеш С. И.
158 просмотров

Дзень юнага героя-антыфашыста быў зацверджаны чарговай Асамблеяй ААН. Гэты памятны дзень адзначаецца ў гонар загінуўшых удзельнікаў антыфашысцкіх дэманстрацый – французскага школьніка Даніэля Феры (1962) і ірацкага хлопчыка Фадыла Джамаля (1963), савецкіх маладагвардзейцаў (1943) Алега Кашавога, Любові Шаўцовай, Дзмітрыя Агурцова, Віктара Субляна. У 1964 годзе юныя інтэрнацыяналісты Масквы напісалі зварот да дзяцей усіх краін лічыць 8 лютага традыцыйным днём памяці юных герояў.

У 1998 годзе на II міжнародным зборы піянераў у Мінску па прапанове дэлегацыі нашай краіны было вырашана разам з памятнымі для ўсёй піянерыі датамі (9 мая - Дзень Перамогі і 19 мая - Дзень піянерскага сяброўства) адзначаць і 8 лютага - Дзень юнага героя-антыфашыста.

У ходзе ўрачыстай лінейкі, якая прайшла ў піянерскай дружыне імя Віці Сітніцы ДУА "Курыціцкая сярэдняя школа", удзельнікі ўспомнілі паіменна піянераў-герояў Вялікай Айчыннай вайны, ушанавалі іх памяць хвілінай маўчання, успаміны аб барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

Вечна будзе жыць у нашых сэрцах памяць аб юных героях, якія аддалі сваё жыццё за свабоду і шчасце людзей. Аб тых, хто ішоў плячом да пляча з бацькамі і братамі ў бой, аб тых, хто ваяваў з ворагам у суровыя гады Вялікай Айчыннай вайны.

Горка і балюча казаць, што і зараз свет не спакойны, не стабільны. У розных кропках зямлі ўзнікаюць міжнацыянальныя канфлікты і ваяры, здзяйсняюцца акты тэрарызму. Ахвярамі становяцца дзясяткі тысяч мірных жыхароў, сярод іх дзеці. Ламаюцца лёсы, знішчаюцца матэрыяльныя, культурныя, духоўныя каштоўнасці.

І кожны з нас разумее, што такога не павінна быць.

Кожную раніцу над Зямлёй павінна ўставаць мірнае сонца, кожны вечар заходзіць. Кожны дзень на Зямлі павінны нараджацца тысячы дзяцей. Яны з'яўляюцца на свет, каб жыць і бачыць прыгожае.

Калі мы будзем жыць у міры са ўсімі людзьмі, то на Зямлі не будзе войн, тэрарыстычных актаў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.