Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Аб забароне выхаду на лёд!

Дата: 23 ноября 2021 в 13:44, Обновлено 24 ноября 2021 в 13:46
Автор: Кулеш С. И.
108 просмотров

Лёд на вадаёмах - зона павышанай рызыкі. Штогод гіне вялікая колькасць людзей з-за невыканання правілаў тэхнікі бяспекі на лёдзе.

Канец восені - пачатак зімы. Першы няўстойлівы марозік. Ён ледзь скаваў далікатным лёдам рэчкі, азёры, вадаёмы, а рыбакі і дзеці, забыўшыся пра меры бяспекі, пачынаюць паспешліва асвойваць тонкую, зыбкую паверхню. У выніку зняважлівых адносін да лёду многія становяцца яго ахвярамі.

Аб забароне выхаду на лёд!

З надыходам нізкіх тэмператур забаронена выходзіць на лёд, пакуль таўшчыня лёду ня дасягне 7 см, а таксама ў перыяд інтэнсіўнага раставання і разбурэння лёду.

Варта памятаць, што як правіла, вадаёмы замярзаюць нераўнамерна, па частках: спачатку ў берага, на плыткаводдзе, у абароненых ад ветру залівах, а затым ужо на сярэдзіне. На ўсіх вадаёмах са стаялай вадой лёд з'яўляецца раней, чым на рэчках, дзе льдообразование затрымліваецца плынню.

Надзейным лічыцца лёд празрысты, з зеленаватым адценнем, таўшчынёй не менш за 7 см. І такі лёд на рэках, азёрах і іншых вадаёмах утворыцца толькі ў перыяд поўнага яго станаўлення.

Выхад на лёд заўсёды небяспечны! Памятайце! Вас чакаюць дома!

Выконвайце правілы бяспекі на вадаёмах.

Ніякі ўлоў не варты чалавечага жыцця!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.